Беларускасць за мяжой: падтрымліваць традыцыі і будаваць супольнасць

За апошнія гады тысячы беларусаў былі вымушаныя з’ехаць за мяжу з-за рэпрэсій ды палітычнага ціску з боку рэжыму Лукашэнкі. У выгнанні людзі не забыліся на свае карані ды імкнуцца падтрымліваць свае традыцыі ды захоўваць супольнасць, – піша беларуская служба Польскага Радыё. Гэта бачна па шматлікіх святах, якія беларуская грамада ладзіць нават за мяжой. Асабліва шмат…

Read More

Майстры і рамеснікі змогуць далучыцца да кірмашу на Купаллі

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае майстроў і рамеснікаў паўдзельнічаць у святочным кірмашы, прысвечаным Купаллю. Свята адбудзецца 28 чэрвеня. Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, каб разам адчуць подых лета, патанчыць, паспяваць, смачна паесці і проста пабыць разам. Каб далучыцца да кірмашу, трэба запоўніць форму….

Read More

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае на святкаванне Купалля ва Уроцлаве

Цёплая ноч, пах кветак, традыцыйныя песні, танцы вакол вогнішча, карагоды і не толькі… Купалле — гэта не проста свята, гэта сапраўднае чараўніцтва! Суполка беларусаў Уроцлава запрашае ўсіх на святкаванне Купалля ва Уроцлаве — у суботу, 28 чэрвеня! Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі,…

Read More

Ва Уроцлаве ўпершыню прайшоў Фестываль халадніку

31 траўня ва Уроцлаве ўпершыню адбыўся Фестываль халадніку — традыцыйнай беларускай стравы, якая на дзень аб’яднала дзясяткі людзей у парку Kleciński. Ініцыятыва належала гісторыку Алесю Беламу, а Суполка беларусаў Уроцлава арганізавала мерапрыемства менш, чым за тры тыдні. Галоўнай стравай Фестывалю стаў халаднік у трох варыянтах. Яго можна было і паспрабаваць, і сабраць самому — з…

Read More

На Фестываль Халадніку запрашае Суполка беларусаў Уроцлава

31 траўня ва Уроцлаве адбудзецца яркае і смачнае свята — Фестываль халадніку! Гэтае мерапрыемства — сапраўднае гастранамічнае падарожжа ў гісторыю беларускай кухні, якое арганізуе Суполка беларусаў Уроцлава. Фестываль прысвечаны адной з самых знакавых страў беларускай кухні — халадніку. Ідэю пра фэст прапанаваў беларускі гісторык і знаўца традыцыйнай кухні – Алесь Белы. У праграме: гісторыя халадніку:…

Read More
Гуканне вясны

Гуканне вясны

Напярэдаднi вясенняга раўнадзенства хочам запрасіць вас на 🌷 Гуканне вясны 🌷ва Уроцлаве, каторае адбудзецца ўжо 23 сакавіка! Калі: 23 сакавіка(субота) Час: 12:00 Месца: Kąpielisko Oporów https://maps.app.goo.gl/AWHNYMRs4T6Ex6N26?g_st=ic Гуканне вясны гэта прыгожая беларуская традыцыя, калі мы спяваем сонейку і птушкам веснавыя песні, заклікаем шчасце і дабрабыт, святкуем надыход новага цёплага сезону. А з новым сезонам – новыя…

Read More

Дзень Волі ва Уроцлаве, 25 сакавіка 2024 года. Мы разам з нашай краінай!

Дзякуем польскім СМІ, а таксама тэлеканал TVP3 за падтрымку: Wrocław: protest Białorusinów mieszkających w Polsce (tvp.pl) 25 сакавіка вольныя беларусы Уроцлава ўжо чацвёрты год запар выйшлі на галоўную плошчу Уроцлава, каб гучна сустрэць нацыянальнае свята роднай краіны – Дзень Волі. Гэты раз марш праходзіў разам з усімі жыхарамі Беларусі, якія хочуць, але не могуць ісці…

Read More

SVAE – FEST 2024 – Купалле ў гарах

🌿Тры дні адзінства, сяброўства і свабоды! Публікуем усю важную інфармацыю пра фестываль SVAE – FEST (https://t.me/svae_fest), што пройдзе з 5 па 7 ліпеня ў мястэчку Bardo, непадалёк Уроцлава. Беларускія ініцыятывы Уроцлава аб’ядналіся, каб зладзіць цудоўную падзею: самі, разам, для сваіх. Праграма фестываля вось тут (https://t.me/svae_fest/80). Пра рэгістрацыю і кошты🪙 Для ўдзелу абавязкова патрэбна запоўніць нескладаную…

Read More

КУПАЛЛЕ ВА УРОЦЛАВЕ – субота, 29 чэрвеня

Час летняга сонцастаяння – aсаблiвы час у беларускай традыцыйнай культуры. Дык чаму б нам разам не ахутацца купальскімі чарамі i летнiм цяплом у чэрвеньскую ноч? Прыкладная праграма: 17:30 – 19:00 − сустрэча, збор кветак, пляценне вянкоў, прыгатаванне дроваў на вогнiшча, купальскага слупа і брамы; 18:00 – дзіцячая купальская праграма (таму бярыце з сабой дзетак і…

Read More