Ва Уроцлаве ўпершыню прайшоў Фестываль халадніку

31 траўня ва Уроцлаве ўпершыню адбыўся Фестываль халадніку — традыцыйнай беларускай стравы, якая на дзень аб’яднала дзясяткі людзей у парку Kleciński. Ініцыятыва належала гісторыку Алесю Беламу, а Суполка беларусаў Уроцлава арганізавала мерапрыемства менш, чым за тры тыдні. Галоўнай стравай Фестывалю стаў халаднік у трох варыянтах. Яго можна было і паспрабаваць, і сабраць самому — з…

Read More

MOST: “14 дзён рабіла булёны”. Схадзілі на беларускі фестываль халадніку ва Уроцлаве

Ва Уроцлаве ўпершыню прайшоў Фестываль халадніку — падзея, якая 31 траўня сабрала беларусаў вакол талеркі традыцыйнай стравы. Госці змаглі самі сабраць халаднік, паўдзельнічаць у конкурсах, паслухаць гісторыю пра паходжанне стравы — і на хвіліну адчуць сябе дома. Журналістка MOST пабывала на месцы і паразмаўляла з удзельнікамі і арганізатарамі мерапрыемства. Матэрыял цалкам можна прачытаць тут.

Read More

Спектакль-даследаванне беларускага драматурга пакажуць ва Уроцлаве

14 чэрвеня адбудзецца прэм’ера супольнай пастаноўкі Уроцлаўскага Сучаснага Тэатра і Драматычнага Тэатра ў Варшаве – “Un-packing”. Стваральнікі кажуць, што гэта ўнікальны мастацкі праект на мяжы дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі. Спектакль, створаны беларускім драматургам Мікітам Ільінчыкам і рэжысёркай Катажынай Кальват, раскрывае пласты забытага мінулага, каб пракласці мост да самых вострых пытанняў сучаснасці. — Мы маем…

Read More

На Фестываль Халадніку запрашае Суполка беларусаў Уроцлава

31 траўня ва Уроцлаве адбудзецца яркае і смачнае свята — Фестываль халадніку! Гэтае мерапрыемства — сапраўднае гастранамічнае падарожжа ў гісторыю беларускай кухні, якое арганізуе Суполка беларусаў Уроцлава. Фестываль прысвечаны адной з самых знакавых страў беларускай кухні — халадніку. Ідэю пра фэст прапанаваў беларускі гісторык і знаўца традыцыйнай кухні – Алесь Белы. У праграме: гісторыя халадніку:…

Read More

“Мова Нанова” запрашае на закрыццё сезона ля палаца Goszcz

Сезон “Мова Нанова” ва Уроцлаве падыходзіць да завяршэння, і арганізатары запрашаюць адзначыць гэта ў асаблівым месцы — каля маляўнічага палаца Goszcz! Летняя сустрэча адбудзецца ў фармаце адукацыйнага і культурнага свята: будзе час і для навучання, і для творчасці, і для адпачынку. ДЗЕ:📍 Plac Pałacowy, 1. Goszcz🔗 palacgoszcz.twardogora.pl КАЛІ: 14-15 чэрвеня Удзельнікаў чакае: падвядзенне вынікаў сезона…

Read More

Ва Уроцлаве пройдзе сустрэча для беларусаў 55 +, якія хочуць вучыцца і заставацца актыўнымі

5 чэрвеня ва Уроцлаве пройдзе сустрэча для сталых беларусаў, якія пазней змогуць далучыцца да Універсітэта Залатога Веку. Такі ўніверсітэт павінен паўстаць у Польшчы ўжо неўзабаве і аб’яднаць асобаў 55+. Ён будзе дзейнічаць у форме адукацыйна-інтэграцыйных пляцовак у 2-3 гарадах краіны. Арганізатары плануюць стварыць супольнасць, дзе можна вучыцца, дзяліцца досведам, знаёміцца і адчуваць сябе запатрабаванымі. На…

Read More

Polskieradio: Беларусы Уроцлава правялі Ланцуг салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі

Кожны свядомы беларус павінен памятаць пра дзень Салідарнасці з палітвязнямі – перакананыя актывісты Суполкі беларусаў Уроцлава”. 21 траўня беларусы праводзяць Дзень палітвязня ў памяць грамадскага актывіста Вітольда Ашурка, які быў асуджаны за свае палітычныя погляды ды загінуў у гэты дзень у шклоўскай калоніі чатыры гады таму. Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

Read More

25 траўня адбудзецца Святая Імша па-беларуску

Чарговая Святая Імша па-беларуску адбудзецца ў нядзелю, 25 траўня. Традыцыйна вернікі Уроцлава збіраюцца разам, каб памаліцца на роднай мове, адчуць духоўную еднасць і падтрымаць адно аднаго ў веры і супольнасці. Пасля Імшы арганізатары запрашаюць усіх ахвотных у кавярню пра касцёле на размовы, знаёмствы, каву-гарбату. ⏰ Пачатак: 15:00 📍 касцёл святога Юрыя, мучаніка і Узвышэння Святога…

Read More

“Мова Нанова” з Аляксандрам Гойшыкам: 3 гады, 51 краіна і адна вялікая прыгода

“Мова Нанова” запрашае на заняткі, госцем якіх стане вядомы беларускі вандроўнік – Аляксандр Гойшык, які нядаўна скончыў сваё кругасветнае падарожжа. За больш, чым тры гады ён праехаў 51 краіну, сабраў незлічоную колькасць гісторый і ўражанняў — і цяпер гатовы падзяліцца імі. Менавіта Уроцлаў стане першым горадам, дзе Саша распавядзе пра свой вялікі шлях. Дарэчы, пачынаўся…

Read More

Сустрэча з былымі палітвязнямі

У суботу, 24 траўня, запрашаем на дыскусію з удзелам былых палітвязняў — людзей, што прайшлі праз турмы за свае перакананні. Супольная размова пра моц духу, салідарнасць і досвед зняволення. Гэта нагода паслухаць, падзяліцца і адчуць сябе часткай супольнасці, дзе падтрымка мае значэнне. 📍 Instytut Historyczny UWr, ul. Szewska, 49 (3 паверх) ⏰ 17:00 – 18:30…

Read More